Вялікая колькасць кніг на беларускай мовах. Таксама ёсць кнігі на ўкраінскай, рускай, польскай і ангельскай мовах. Кожны можа прыйсці і ўзяць пачытаць за сімвалічны кошт.
Збіраемся разам і вучымся танчыць нацыянальныя і сярэднявечныя танцы, не дазваляючы традыцыі забыцца і загінуць.
Збіраемся ў настолкі кожны тыдзень у нядзелю і гуляем на беларускай мове.
Курсы па робататэхніке, электроніке і праграмаванню для дзяцей ад 6 да 17 год. Заняткі на беларускай мове.
Вырашаем праблему атамізацыі беларускага грамадства і атамізацыі беларускай дыяспары.
Вучымся спяваць беларускія народныя і сусветныя харавыя песні разам.
Утульна глядзім кіно і мультфільмы на беларускай мове кожную суботу.
Вялікая калекцыя настолак на любы густ, гуляем па-беларуску
Падчас заняткаў каліграфіяй вы навучыцеся ствараць элегантныя і вытанчаныя літары, адкрываючы для сябе свет мастацтва пісьма.
Афіцыйцнае прадстаўніцтва выдавецтва Гутэнберг (Кракаў) у Грузіі, а таксама прыемнасці з беларускіх рук